21 октября 2011 г. Частный театр "ПРОВИНЦИЯ" принимал участие в международном фестивале AITVARAS, г. Алитус, Литва со спектаклем по произведению Франца Кафки "Die Verwandlung" в постановке Олега Жюгжды.

Карпатлівая работа айчынных лялечнікаў у справе давядзення да шырокіх глядацкіх мас даўняй ідэі аб тым, што тэатр лялек - не адно толькі дзіцячая забава, апошнім часам набывае ўсё большыя "абароты". І на фоне таго, як беларускія драматычныя тэатры ўсё настойлівей скіроўваюць свае позіркі ў бок "лёгкага", забаўляльнага, матэрыялу, лялечнікі, наадварот, робяць стаўку на сур'ёзную, канцэптуальную драматургію, пакліканую заглыбіць гледача ў свет інтэлектуальных разважанняў. І новы спектакль "Ператварэнне" паводле знакамітага апавядання Франца Кафкі, паказаны гродзенскімі лялечнікамі на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, - яскравае таму пацвярджэнне.